Яўген Баліцкі

Яўген Баліцкі

Мяркуючы па словах іншага прадстаўніка акупацыйнай улады, пытанне ўжо вырашана.

«Запарожская зямля назаўжды сыходзіць са складу Украіны. Запарожская вобласць узяла курс на ўз'яднанне з Расіяй і зваротнага шляху не будзе», — казаў раней Уладзімір Рогаў, які мае ў гэтай адміністрацыі пазіцыю галоўнага члена савета.

Падрыхтоўка да рэферэндуму даўно ідзе на акупаванай расійскімі войскамі часткі вобласці, у якую не ўваходзіць абласны цэнтр — горад Запарожжа.

23 ліпеня там пачалі фармаваць выбарчую камісію для правядзення гэтага рэферэндуму. Для гэтага акупацыйныя ўлады збіраюцца папрасіць дапамогі ў Цэнтрвыбаркама РФ.

Сам рэферэндум павінен прайсці восенню, але канкрэтная дата не называлася.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што падобныя рэферэндумы будуць азначаць канец любых перамоваў з Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7