Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю газеце The Washington Post.

«Расіяне павінны жыць у сваім свеце да таго часу, пакуль не зменяць сваю філасофію», — заявіў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны лічыць, што забараніць уезд у заходнія краіны трэба нават тым расіянам, хто з'ехаў з краіны і выступіў супраць дзеянняў уладаў: «Якія б ні былі рускія… хай едуць у Расію». На думку Зяленскага, адказнасць за пачатак вайны нясе ўсё насельніцтва Расіі.

«Насельніцтва абрала гэтую ўладу і не змагаецца з ёй, не спрачаецца з ёй, не крычыць на яе. Ідзіце і жывіце там. Толькі так можна паўплываць на Пуціна», — сказаў ён.

Ён адзначыў, што закрыццё межаў стане «самай важнай санкцыяй» — хоць бы на год. Таксама важнай санкцыяй стане поўнае эмбарга на закупкі расійскіх энерганосьбітаў.

Клас
13
Панылы сорам
18
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1