Гінчук удакладніла, што з 2002 года ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці ажыццяўляецца ў балах па дзесяцібальнай шкале з улікам узроўняў вучэбнай дзейнасці:
- дзеянні па прайграванні навучальнага матэрыялу на ўзроўні памяці;
- дзеянні па прайграванні навучальнага матэрыялу на ўзроўні разумення;
- дзеянні на пазнаванне і распазнаванне паняццяў;
- дзеянні па выкарыстанні ведаў у знаёмай сітуацыі па ўзоры, а таксама дзеянні па выкарыстанні ведаў у незнаёмых, нестандартных сітуацыях для вырашэння якасна новых задач.
У абноўленых нормах ацэнкі захаваліся агульныя прынцыпы: 10-бальная сістэма і 5 узроўняў вучэбнай дзейнасці.
З 2022/23 навучальнага года станоўчымі будуць лічыцца адзнакі ад 3 да 10 балаў, нездавальняючымі — адзнакі 1 і 2 балы, — сказала Гінчук.
Па словах дырэктаркі Нацыянальнага інстытута адукацыі, атрыманне нездавальняючай ацэнкі будзе сведчыць пра тое, што вучань не засвоіў матэрыял.





