Фота: myseldon.com
У лічбах гэта будзе выглядаць так: у 10 і 11 класах беларускіх школ на вывучэнне беларускай і рускай моў адвядуць 53 гадзіны замест 35, як было раней.
Пры гэтым пашырэнне тэарэтычнай часткі пры вывучэнні гэтых прадметаў не прадугледжваецца.
А вось замежнай мовы ў новым навучальным годзе стане менш на адну акадэмічную гадзіну. У новым навучальным годзе скароцяць аб'ём актыўнага і пасіўнага лексічнага мінімуму пры вывучэнні замежных моў. Для школьнікаў таксама будуць выключаныя некаторыя камунікатыўныя задачы на ўроках па замежных мовах.





