Фота: скрыншот з відэа Вольгі Карач

Адна з заяў — на «Нашу Ніву». Нагодай стала публікацыя аўдыязапісаў размоў былога сілавіка Ігара Макара і экс-амапаўца Паўла Кулажанкі, якія сам Макар вырашыў перадаць для публікацыі. У тым запісе абмяркоўваўся план шантажу сузаснавальніка фонду «Байсол» Андрэя Стрыжака. Макар лічыць, што да гэтага плана мае дачыненне і Вольга Карач. Сама яна тады каментаваць аўдыязапісы «Нашай Ніве» не стала.

На Макара, дарэчы, Карач таксама напісала заяву за той зліў, хоць раней яны былі паплечнікамі. Палітык палічыла, што гэтая інфармацыя — паклёп на яе.

(Пазней Ігар Макар замовіў фанаскапічную экспертызу. Калі верыць заключэнню, яна пацвярджае прыналежнасць галасоў на аўдыё Макару і Кулажанку, а таксама выключае адмысловы мантаж, які мог бы сказіць сэнс сказанага. Вынікі выкладзеныя ў адкрыты доступ).

Таксама Карач падала заяву ў літоўскую паліцыю на блогера Антона Матольку. За што, невядома. Але гісторыя канфлікту ў іх даўняя — блогер іранічна рэагаваў у сацсетках на абвінавачванні Карач у тым, што ён «агент». І звяртаў увагу на тое, што Карач часта хэйціць ініцыятывы дэмсіл, уносячы раскол.

Як Карач расказала ў сябе на канале, паліцыя спачатку не хацела прымаць гэтыя заявы, але настаяла пракуратура.

Чытайце таксама:

Стала вядома, якія выбары збіраецца праводзіць Нацсавет з Цапкала і Карач

У Нацыянальны савет Цапкала і Карач увайшлі 17 чалавек. Хто гэтыя людзі?

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каранёвы / Адказаць
12.08.2022
Бугагагага!!! Наша Ніва мы з табой) Карач адпачывачь
0
Satan / Адказаць
12.08.2022
На этом месте должен быть стикер из экстремистского пака Luka. Только вместо луки из автомата без рожка Тра-та-та-та делает Карач.
0
swert / Адказаць
12.08.2022
эта тетя очень напоминает шария. похожа на человека, которго спецслужбы или поймали за что-то на крючок, или, что более вероятно, по собственной инициативе, из любви к "легким" деньгам, сотрудничающей со спецслужбами. засела на западе и все что она делает это внесение разлада среди беларуской диаспоры
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру