«Ці бачу я прывідаў?» («Zie ik spoken?») — з такім дэвізам галандскія псіхолагі з Утрэхтскага ўніверсітэта некалькі гадоў таму правялі анлайн-апытанне. Шукалі асоб, якія ўжо адчувалі галюцынацыі.

Гэтая з'ява не такая ўжо рэдкая і закранае таксама і здаровых людзей, пішацца ў даследаванні, нядаўна апублікаваным у спецыялізаваным часопісе «Шызафрэнія», для якога былі прааналізаваныя сабраныя даныя. Паводле ацэнак, ад 6 да 15 адсоткаў насельніцтва час ад часу адчуваюць штосьці незвычайнае.

З верасня 2016 года па май 2017 года ў апытанні ўзялі ўдзел больш за 10,4 тысячы чалавек (амаль 70 працэнтаў — жанчыны) ва ўзросце ад 14 да 88 гадоў.

Звычайная з'ява

80 працэнтаў удзельнікаў бачылі галюцынацыі хаця б раз у жыцці, палова за апошні месяц і траціна за папярэдні тыдзень. Вядома, з гэтага нельга рабіць высновы пра насельніцтва агулам, падкрэсліваюць аўтары. Выбарка не была рэпрэзентатыўнай, і больш імаверна, што паўдзельнічаць вырашылі людзі, якія перажылі галюцынацыі. Тым не менш, ацэнка дала новае ўяўленне аб прыродзе такіх ілюзій.

Згодна з вынікамі, акустычныя галюцынацыі з'яўляюцца найбольш распаўсюджанымі: траціна мела такога роду галюцынацыі за апошні месяц. Добрая пятая частка паведаміла пра памылковае аптычнае ўспрыманне, крыху менш людзей выказалася, што сутыкаліся з галюцынацыямі, звязанымі з адчуваннямі і пахамі. Псіхолагі былі некалькі здзіўленыя тым, як шмат адказаў нагадваюць паталагічныя формы галюцынацый, напрыклад, тыя, ад якіх пакутуюць людзі з шызафрэніяй або нарказалежныя. Напрыклад, многія адчувалі мультысэнсарныя галюцынацыі, што характэрна для неўралагічных расстройстваў.

Галасы і цені

Аўтары даследавання пішуць, што асабліва варта адзначыць, наколькі разнастайнымі могуць быць галюцынацыі. Самыя распаўсюджаныя слыхавыя галюцынацыі — гэта галасы: адны чуюць, як хтосьці прамаўляе іх імя, іншыя — незразумелы шэпт або дзіцячы плач. Але таксама часта згадваліся гукі музыкі і рынгтоны тэлефона. Бачанне ценяў узначальвае спіс аптычных галюцынацый. Сярод нюхальных галюцынацый найбольш часта сустракаўся пах вогнішча. Пахі ежы, парфумы і кветак таксама даволі распаўсюджаныя.

Працягласць галюцынацый была рознай, часам у кагосьці яны доўжыліся ўсяго імгненне або некалькі секунд, іншыя паведамлялі, што яны доўжыліся некалькі хвілін. Такі досвед і з ім звязаныя перажыванні ў асноўным былі непрыемнымі, а для некаторых нават вельмі стрэсавымі, пішуць даследчыкі. Імаверна, існуе цэлы спектр сімптомаў: ад некаторых кароткачасовых перажыванняў да ярка выяўленага псіхозу.

Маментальная апрацоўка

Галюцынацыі звычайна тлумачацца тым, як працуе наш мозг: у ім адначасова апрацоўваюцца пачуццёвыя ўражанні з аднаго боку, і робяцца здагадкі аб убачаным або пачутым з іншага, што і прыводзіць да лжывых высноў, гаворыцца ў працы. Згодна з гэтай тэорыяй, галюцынацыі ўзнікаюць часцей, калі дадаюцца іншыя фактары, што пагаршаюць наша ўспрыманне рэчаіснасці. У цэлым, усе гэтыя галюцынацыі, імаверна, больш распаўсюджаныя, чым мяркуецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Чаляднік / Адказаць
16.08.2022
Утрэхт, гэта Нідэрлянды. Няма чаго разважаць, яны там абкураныя ўсе, ня дзіва, што ці ня кожны глюкі ловіць. Гэта НЕ нармальна, чуць галасы з сваёй галавы, каманды, званы, і т.д., ды бачыць неіснуючае. Там хочуць прызвычаіць людзей да абнармальнасьцяў розных. Дзяржаве ўлятае ў добры грошык дбаць аб такіх хворых, дык лепш абвясьціць іх здаровымі, ды няхай коцяцца да ўсіх чарцей.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру