Фота: АР

Фота: АР

Адказваючы на пытанне пра тое, ці могуць восенню быць вялікія перамены на фронце, ён заявіў: «Цалкам відавочна. Паколькі да кастрычніка заканчвае навучанне корпус украінскіх добраахвотнікаў, які быў накіраваны ў Еўропу».

У прыватнасці, гаворка ідзе пра такія краіны, якія прынялі ўкраінскіх вайскоўцаў на навучанне, як Вялікабрытанія, Германія, Польшча і Літва.

«Цалкам верагодна, што Генеральны штаб УСУ захоча выкарыстоўваць гэтую перавагу. Аднак на якім напрамку і як — мне гэта зусім незразумела», — выказаў здагадку эксперт.

Разам з тым Жырохаў заўважыў, што ступень супрацьстаяння на фронце найбліжэйшай восенню шмат у чым будзе залежаць ад умоў надвор'я. «Палявыя дарогі, асабліва на Херсоншчыне, на Данбасе размакаюць, таму дастаўка, лагістыка становіцца практычна немагчымай», — растлумачыў ён.

«Актыўныя баявыя дзеянні практычна заміраюць да зімы, пакуль усё гэта не падмерзне. Але ж можа падмерзнуць, а можа і не», — удакладніў эксперт.

Клас
80
Панылы сорам
4
Ха-ха
11
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4