Эксперыментальная вакцына, што зніжае рызыку заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ), была паспяхова апрабаваная ў Тайландзе.

Вынікі даследавання, праведзенага групай вучоных з ЗША і Тайланда, былі прадстаўленыя 24 верасня на прэс‑канферэнцыі ў Бангкоку.

«Вакцына зніжае рызыку заражэння ВІЧ‑інфекцыяй на 31,2%», — сцвярджаюць медыкі.

Даследаванне было ініцыяванае у войску ЗША і праводзілася пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Тайланда. Прэпарат быў апрабаваны на 16 тысячах дабраахвотнікаў з Тайланда.

«Вынікі ўяўляюць сабой прарыў у распрацоўцы вакцыны супраць ВІЧ, бо ўпершыню за ўвесь час ёсць сведчанні таго, што падобны прэпарат эфектыўны ў якасці прэвентыўнай меры», — кажуць даследчыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?