У «пакаянным» відэа мінчанка кажа, што ў жніўні 2020 года яна брала ўдзел у пратэстах, а на адной з экскурсій «дапусціла некарэктныя выказванні на адрас Лукашэнкі».
Святлана Грышкевіч — мінская экскурсаводка і блогерка. У інстаграме яна расказвае пра сваю працу і горад.
У лютым мінчанка апублікавала антываенны пост.
«Шаноўныя ўкраінцы, сябры. Трымайцеся. Мы з вамі. Вы заўжды для беларусаў былі і ёсць прыкладам годных і вольных людзей. Я не ведаю, як дапамагчы, але ўсім сэрцам і думкамі з вамі», — напісала яна.
1
0
0
0
0
4