Фота: прэс-служба «Права і Справядлівасці»

«Сума страт была разлічаная ў 6,2 трлн злотых. Такая кампенсацыя будзе выплачвацца дзесяцігоддзямі, але прымальная для нямецкай эканомікі», — заявіў Качыньскі.

Паводле яго слоў, Польшча будзе дамагацца гэтых рэпарацый.

«Хачу падкрэсліць, што мы не толькі падрыхтавалі справаздачу, але і прынялі рашэнне аб далейшых дзеяннях. Гэтыя дзеянні ўключаюць просьбу да Германіі пачаць перамовы аб рэпарацыях», — дадаў ён.

Качыньскі сказаў, што значная колькасць жыхароў Польшчы, забітых падчас Другой сусветнай вайны, былі габрэямі.

«Калі дзяржава Ізраіль захоча далучыцца да нашай дзейнасці, мы гатовыя да гэтага», — сказаў ён.

«Мы ведаем, што ўступаем на цяжкі і доўгі шлях. Але вы павінны памятаць, што гісторыя мяняецца, і часам усё адбываецца хутчэй. І хоць дарога будзе доўгай, мы ўпэўненыя, што ў нас усё атрымаецца», — дадаў Качыньскі.

На прэзентацыі справаздачы аб ваенных стратах выступіў таксама прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Сёння ў Польшчы праходзяць памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку Другой сусветнай вайны. 1 верасня 1939 года Германія развязала вайну, напаўшы на Польшчу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
ром / Адказаць
01.09.2022
А ад украинцау не хотят репарации получить за деятельность упа ?? Или от путина за ссср?)) Хто вязе - на тым и едуть))
1
Адэль Быкоуски / Адказаць
01.09.2022
Угомонитесь ой угомонитесь.
1
Мойша / Адказаць
01.09.2022
Яшчэ адны выпаўзлі з пачуццём крыўды, а колькі немцы ўкінулі, а тое што варшавякі не сплоцілі ні цэнта габрэям за іх маёмасць у Варшаве і фактычна занялі яе, гэта нічога?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру