У тэлеграм-канале Кабінета адзначаецца:

«Сёння Украіна ацаніла стан Беларусі, як стан «акупаванай краіны». Раней часткова акупаванай Беларусь назваў міністр замежных спраў Літвы. Гэта найцяжэйшы час для незалежнасці нашай краіны за апошнія 30 год. Абарона і аднаўленне незалежнасці — гэта першачарговая задача Пераходнага Аб’яднанага Кабінета, і таму першая пастанова выканаўчага органа дэмакратычных сілаў вызначае гэты прыярытэт».

Сама пастанова прадугледжвае: 

«1. Лічыць першачарговай задачай Кабінета аднаўленне і абарону суверэнітэту Рэспублікі Беларусь».

2. Патрабаваць і дамагацца безумоўнага вываду войскаў Расійскай Федэрацыі з тэрыторыі Беларусі. Скаардынаваць з замежнымі партнёрамі і прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў супольныя дзеянні ў гэтым напрамку.

3. Аказваць усямерную дапамогу Украіне па адбіцці ваеннай агрэсіі Расійскай Федэрацыі, абароне ёю сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту, у тым ліку шляхам арганізацыйнай і тэхнічнай падтрымкі беларускага добраахвотніцкага, валанцёрскага і партызанскага рухаў у барацьбе за адстойванне незалежнасці Беларусі і Украіны.

4. Забяспечыць прадстаўленне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне для ўсталявання і падтрымкі кантактаў, гатовых садзейнічаць выконванню першачарговай задачы Кабінета».

Пра стварэнне Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі 9 жніўня на канферэнцыі ў Вільні аб'явіла Святлана Ціханоўская. Яна з'яўляецца кіраўніцай Кабінета. У яго склад цяпер уваходзяць: Валер Кавалеўскі, намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па замежных справах, Павел Латушка, намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады, Аляксандр Азараў, прадстаўнік Кабінета па аднаўленні правапарадку, Валерый Сахашчык, прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
Тт / Адказаць
07.09.2022
Добра што кабінет спасылаецца на Канстытуцыю. Толькі незразумела на якую канкрэтна Канстытуцыю ён спасылаецца. На Канстытуцыю Лябедзькі, на сучасную рэжымную, ці ўсёж такі на дэмакратычную і законную Канстытуцыю 1994 года ? Высветліць гэта важна, бо адразу будзе відаць якіх прынцыпаў і каштоўнасцяў трымаецца Кабінет.
TRANSLATE with x
English
ArabicHebrewPolish BulgarianHindiPortuguese CatalanHmong DawRomanian Chinese SimplifiedHungarianRussian Chinese TraditionalIndonesianSlovak CzechItalianSlovenian DanishJapaneseSpanish DutchKlingonSwedish EnglishKoreanThai EstonianLatvianTurkish FinnishLithuanianUkrainian FrenchMalayUrdu GermanMalteseVietnamese GreekNorwegianWelsh Haitian CreolePersian
TRANSLATE with
COPY THE URL BELOW
Back
EMBED THE SNIPPET BELOW IN YOUR SITE
Enable collaborative features and customize widget: Bing Webmaster Portal
Back
2
леер / Адказаць
07.09.2022
Супер !
3
Valadzimir / Адказаць
07.09.2022
Нешта я не разумею, якая сувязь паміж гэтым "... Кабінетам Беларусі" і Гербам Вялікага Княства Літоўскага "Пагоня"? 
Хаця, гэтае пытаньне рытарычнае і бессэнсоўнае, таму што адсутнасьць сувязі паміж імі абсалютна адназначна засьведчылі самі "кабінетнікі". У другім пункце іхнай "Пастановы №1" гаворыцца, што "Беларусы заслужылі сваё права жыць у сваёй дзяржаве", што ёсць прызнаньнем,  канстатацыяй таго, што ніколі раней у беларусаў не было ўласнай дзяржавы. Але ж "Пагоня" - гэта дзяржаўны герб Вялікай Літвы - ВКЛ!
В обшчэм, і гэтыя, "невероятные" белоруссы, гэтак жа, як і беларускія нацыяналісты, заблыталіся ў сваёй ўласнай прафанацыйнай хлусьне аб гісторыі тутэйшага народа.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру