Заснавальнік і кіраўнік Беларускай Рады культурыСяргей Будкін нагадаў, што гэта першая культурніцкая арганізацыя, якая атрымала статус «экстрэмісцкага фармавання». Аднак цяпер ініцыятыва яшчэ з большым імпэтам будзе працаваць для развіцця беларускай культуры.

«Усё гэта азначае, што ўзяты намі курс правільны, ён цалкам супярэчыць цяперашняй акупацыйнай палітыцы ў сферы культуры, якая палягае ў татальным кантролі, ідэалагічным абслугоўванні, русіфікацыі і мілітарызацыі на фоне штодзённых рэпрэсіяў… Са свайго боку надалей будзем клапаціцца пра бяспеку нашых людзей, дапамагаць тым, хто мае ў патрэбу, спрыяць у рэалізацыі класных творчых ідэяў», — сказаў Сяргей Будкін.

Таксама ў тэлеграм-канале арганізацыя паведаміла, што расцэньвае прызнанне матэрыялаў экстрэмісцкімі як выдатную ацэнку дзейнасці ў інфармацыйным кірунку

Агулам «экстрэмісцкімі фармаваннямі» ў Беларусі прызнаныя ўжо больш за 80 аб’яднанняў, фондаў, тэлеграм-каналаў і медыяў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Пара дзейнiчаць / Адказаць
08.09.2022
Расейская фашысцкая акупацыя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру