У прыватнасці, Зяленскі і Байрактар абмеркавалі дэталі будаўніцтва завода беспілотнікаў Baykar ва Украіне і вытворчасць новай прадукцыі з выкарыстаннем украінскіх дэталяў.

«Кожны ва Украіне ведае, што такое «Байрактары», ведае вашу кампанію. Дзякую вам, дзякую прэзідэнту Эрдагану за вашу падтрымку і падтрымку грамадзян Турцыі ў гэтай вайне з расійскай агрэсіяй», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі ўручыў Халуку Байрактару ордэн «За заслугі» I ступені за ўклад у павелічэнне магутнасці ўкраінскіх узброеных сіл у барацьбе з агрэсарам.

Халук Байрактар падарыў прэзідэнту арыгінальную вышыванку з выявай беспілотніка Bayraktar.

У ліпені аналагічную вышыванку дарыў Халуку Байрактару пасол Украіны ў Турцыі Васіль Бондар.

Магчыма, вышыванка вярнулася.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

10
фі зе о гном міс така / Адказаць
10.09.2022
гляджу на фото... калі ўжо ўкраінцы Украінай кіраваць будуць? - гэта я казала шчэ ў бак парашэнкі
8
антисвета / Адказаць
10.09.2022
магчыма, вышыванка вярнулася. аххаха
туркі такія туркі...

але ў такім "падарунку" ёсць нешта сімвалічнае... пабудуе Зеленскі завод з кланам Байрактараў і будуць далей несці дэмакратыю на крылах беспілотнікаў - у іншыя краіны. мажліва і ў нашу, як мараць некаторыя забугорныя канапавыя энэнаўскія змагары
3
хх / Адказаць
10.09.2022
арнамент жа на вышыванках звычайна жыццясцвярджальны пасыл нясе. ці не так? а тут барактар... хай так?
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру