Мікалай Аўтуховіч

Пра гэта ў фэйсбуку распавялі яго сябры: «А ў гродзенскай турме нядаўна ўвялі чарговыя новыя правілы да перадач і пасылак. Цяпер адмаўляюцца перадаваць прадукты, якія ёсць у продажы на атаварцы. «Баржомі» і сокі з пасылкі адправілі на склад, бо ў турэмнай краме можна купіць ваду «Фрост» і сок «Сочны». Аліўкавы алей у перадачы не прынялі, бо ў іх краме (часам) прадаецца сланечнікавы алей, і нават тое, што яго не было ў продажы, не паўплывала. З садавіны прымаюць цяпер толькі апельсіны, мандарыны, лімоны, яблыкі і грушы. Авакада, бананы і ківі, якія раней бралі без пытанняў, цяпер прымаць адмаўляюцца. Вось яшчэ Мікалай напісаў, што набыць нешта на атаварцы таксама становіцца праблемай, бо да яго проста не прыходзяць з крамы».

Паведамляецца, што ў цэлым Мікалай трымаецца незвычайна годна і моцна. Кажуць, выглядае ён ужо добра, наколькі гэта магчыма, аднавіўся пасля галадоўкі, толькі цукар у крыві высокі.

«З улікам новаўвядзенняў, у пасылках можна адпраўляць сала, вяленае мяса і кілбасы, мясныя чыпсы, вытрыманы сыр, які не сапсуецца без лядоўні, арэхі, сухафрукты (сушаныя яблыкі, курагу), яблыкі, грушы, лімоны, апельсіны, мандарыны, агуркі, радыску, цыбулю, часнок, печыва, шакалад, зефір. Таксама дарэчы будуць канверты 1 класа, ручкі», — распавядаюць сябры Мікалая.

З 11 ліпеня па 1 жніўня Аўтуховіч трымаў галадоўку, пратэстуючы супраць таго, што яму перадаюць лісты толькі ад маці і не дастаўляюць газеты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
SHOS / Адказаць
11.09.2022
Ссутся. Вот и все. Дело пахнет даже не жареным, а палёным.
0
Бондар / Адказаць
12.09.2022
SHOS , дело пахнет тем, что людей угробят, нажаль((
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру