Палітвязняў затрымалі ноччу 31 студзеня за тое, што нібыта яны малявалі па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах жылога дома герб «Пагоня». Вядома, што пасля затрымання Анатоля моцна збілі. 

Згодна з версіяй абвінавачвання, яны неаднаразова на працягу 2021 года «пашкоджвалі з хуліганскіх памкненняў маёмасць некалькіх унітарных прадпрыемстваў на суму больш за тры тысячы рублёў, у тым ліку шляхам нанясення фарбавальных рэчываў, рознага роду надпісаў і малюнкаў» (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса); «перашкаджалі ажыццяўленню грамадзянамі права на ўдзел у рэспубліканскім рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь шляхам вырабу і размяшчэння ў агульнадаступных месцах улётак, якія змяшчалі заклікі да зрыву і звесткі аб нібыта парушэннях у правядзенні рэферэндуму» (ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса); «здзеку з дзяржаўнага сцяга шляхам спалення палотнішча ў снежні 2021 года і запісу гэтых дзеянняў на відэа з мэтай размяшчэння ў інтэрнэце» (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

Таксама Анатолю Латушку інкрымінуюцца «незаконныя збор і распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных асоб у сувязі з выкананнем імі грамадскага абавязку шляхам размяшчэння ў розных агульнадаступных месцах улётак, якія змяшчаюць даныя, якія складаюць асабістую і сямейную таямніцу пацярпелых» (ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса); «актыўны ўдзел 18 кастрычніка 2020 года ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Падтрымайце палітзняволеных лістамі, пасылкамі, грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Алена Віктараўна Маліноўская, Анатоль Віктаравіч Латушка, Лілія Лернікаўна Ананян

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру