«Выпускаць з ШІЗА мяне мабыць не вельмі хочуць. За акт на ДР атрымаў яшчэ 7 сутак. А 27 жніўня займаўся ёгай, сеў рабіць медытацыю і на мяне склалі новы акт — парушэнне формы адзення — яшчэ 7 сутак. У мяне павінен быць выхад 13 верасня. Але за 9 дзён да гэтага ў 6:20 раніцы зноў зайшлі ў камеру і — па ранейшай схеме. Сказалі павярнуцца тварам да сцяны і зрабіць даклад па форме, а калі я гэта зрабіў, склалі акт аб тым, што адмовіўся зрабіць даклад. З надыходам халадоў стала трохі няўтульна, але я трымаюся і буду трымацца далей», — сказаў палітвязень.

Анархіста затрымалі 11 лістапада 2020 года, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. Яго асудзілі да пяці гадоў зняволення. У калоніі рэжым змянілі на турэмны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру