На стварэнне шрыфта дзяўчыну натхнілі працы cавецкага мастака і графіка Саламона Тэлінгатэра. У ваенны час ён ствараў агітацыйныя плакаты з антыфашысцкімі лозунгамі, працаваў мастаком у газеце «За Радзіму». На першай паласе гэтай газеты часцей за ўсё змяшчалі яркія заклікі і лозунгі, і ў іх былі адметныя шрыфты. Цяпер іх называюць істужачнымі, або stressed sans.

За аснову свайго шрыфта Кацярына ўзяла плакат Тэлінгатэра са словам «Белорус», адсюль і назва праекта.

Плакат дзяўчына абрала абсалютна выпадкова. Кажа, што глядзела асабліва на пабудову літар. Кацярыне ўвогуле падабаецца дызайн 40-х гадоў, бо падобныя шрыфты і плакаты пазнавальныя нават для цяперашняга пакалення, лічыць дзяўчына.

Гісторыя самога плаката «Белорус» невядомая. Ад яго захавалася толькі маляваная застаўка з выявай салдата і маці, якая адпраўляе свайго сына ваяваць.

Як распавядае Кацярына, створаны ёю шрыфт Belarus — гэта сучасная мадыфікацыя «Антыквы» (спецыяльны шрыфт з засечкамі). У адрозненне ад класічнай версіі, тут няма засечак, але ёсць кантраст паміж вертыкальнымі і гарызантальнымі рыскамі. 

Увесь клас літар падбіраўся ўручную. Дзяўчына выкарыстала спецыяльны спосаб-майстарынг: прамалёўваць кожную літару па чарзе, выкарыстоўваючы накіды

Па словах Кацярыны, у слове «беларус» хітрая пабудова літар. З-за гэтага прыйшлося дастаткова доўга думаць над апісаннем усяго астатняга алфавіту.

Шрыфт прадстаўлены на лацінцы і кірыліцы. Ён знаходзіцца ў вольным доступе, і выкарыстоўваць яго можна для любой дзейнасці. Галоўнае — пазначыць аўтарства Кацярыны. Файлы са шрыфтамі можна знайсці ў прэзентацыі на старонцы Behance.

Кацярына распавядае, што, нягледзячы на назву шрыфта, дадаваць варыянт на беларускай мове пакуль не плануе. Аднак кажа: калі будзе попыт, то абавязкова зробіць.

Чытайце таксама:

Як прайшло адкрыццё выставы «Восеньскі салон» у Мінску

«Калі вы не гатовыя бачыць пары, якія займаюцца сэксам у пустыні, — гэта не для вас». Мінчанка — пра легендарны фестываль Burning Man у ЗША

label.reaction.like
9
label.reaction.facepalm
76
label.reaction.smile
5
label.reaction.omg
8
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
10

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Гервасій / Адказаць
19.09.2022
Цікава канешне, але гісторыя ведае многа такіх падобных недарэчнасцей. і свет неяк жыве, і мы жывем і будзем жыць ))
4
Тыя хто / Адказаць
19.09.2022
Ну, і што вы накінуліся? Тут жа ўсё, як і ёсць зараз. "БелОрус" без беларускай мовы і беларускіх літар.
1
Тыя хто / Адказаць
20.09.2022
Тыя хто, сарказм, калі хто не зразумеў
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру