«Хачу сказаць — я вельмі ўдзячная ўсім падзеям, звязаным са з'яўленнем Белкінса ў маім жыцці. Маленькі рыжы камяк проста выратаваў мяне таксама, як я яго. Відавочна таму, я хацела працягваць яго лячыць, нягледзячы на першыя безнадзейныя прагнозы», — напісала дзяўчына.

Ваверчаня знаходзілася на лячэнні ў цэнтры дапамогі дзікім жывёлам «Сірын». 

***

Пра выратаванне вавёркі стала вядома ў красавіку. Яе знайшлі ў мінскім парку, калі выгульвалі сабаку. Ваверчаня дзяўблі вароны, а сабака кінуўся абараняць жывёлінку — у выніку разам з гаспадыняй яны з цяжкасцю, але змаглі адбіць ваверчаня ў птушак. Ваверчаня тады здолелі выратаваць і нават стварылі тэлеграм-канал, дзе за жыццём жывёліны сачылі 2700 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру