Фота: pxhere.com
З гэтай нагоды выказаўся вядомы ў сацсетках доктар Каран Радж. Ён пераконвае, што гэта можа быць карысна для здароўя.
Радж кажа, што сон у шкарпэтках паляпшае зварот крыві ў нагах і прыводзіць да пашырэння крывяносных сасудаў. У выніку арганізм значна лепш цепларэгулюецца.
А ніжэйшая тэмпература цела, у сваю чаргу, паляпшае якасць сну. Таму ён асабліва рэкамендуе гэта паспрабаваць тым, хто дрэнна спіць ці мае праблемы з засынаннем.
Цікава, што парады Раджа падмацаваныя навуковымі даследаваннямі. У мінулым годзе часопіс Nature апублікаваў вынікі аналізу, які паказаў, што шкарпэткі дапамагаюць хутчэй заснуць. У сярэднім — на пятнаццаць хвілін раней, чым звычайна.
Чытайце яшчэ:
Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць
Замачыце ногі ў перакісе вадароду — і вы пазбавіцеся надакучлівай праблемы
Як і калі трэба ўзважвацца? Вось што варта ведаць





