У сярэдзіне верасня арганізацыя, зарэгістраваная ў аграгарадку Шаршуны, была выкрасленая з адзінага дзяржрэгістра суб'ектаў гаспадарання Беларусі.

Як і мацярынская структура, Беларускі фонд займаўся падтрымкай праектаў у адукацыі, спорце, ахове здароўя. У 2020 годзе ён прафінансаваў будаўніцтва праваслаўнага храма ў аграгарадку Новая Гута ў Гомельскім раёне. На той момант у штаце арганізацыі працавалі тры чалавекі.

Што тычыцца расійскага «Сафмара», то ён працягвае дзейнасць.

Расійскі алігарх Міхаіл Гуцэрыеў 21 чэрвеня 2021 года трапіў пад санкцыі ЕС супраць Беларусі, уведзеныя ў тым ліку ў сувязі з вымушанай пасадкай рэйса Ryanair у Мінску, на якім ляцеў Раман Пратасевіч. Рада ЕС патлумачыла ўвядзенне санкцый супраць расійскага бізнэсмена тым, што ён даўні сябар Лукашэнкі і дзякуючы гэтаму мае ўплыў на палітычныя эліты Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру