Еўрасаюз хоча забараніць увозіць у Расію туалетную паперу
Выданне Politico даведалася, што ў новы пакет санкцый ЕС супраць Расіі ўвойдуць персанальныя абмежаванні супраць такіх вядомых людзей, як спявак Мікалай Растаргуеў, філосаф Аляксандр Дугін і прэзідэнт канцэрна «Калашнікаў» Алан Лушнікаў. Таксама будуць і экспартныя абмежаванні.
Экспартныя абмежаванні Еўрасаюз збіраецца ўвесці ў дачыненні да прадукцыі, якая неабходная для ваеннай сферы, уключаючы паўправаднікі і некаторыя хімічныя рэчывы.
Таксама еўрапейцы хочуць забараніць увоз у Расію і шэрагу пабытовых прадметаў ужытку, у тым ліку сродкаў для макіяжу, дэзадарантаў, мыла, туалетнай паперы, зубных нітак і г. д.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ