Фота: mlyn.by

Акцыя прайшла ў рамках Дня «Саюзнай дзяржавы». У свой час абодва вайскоўцы адпачывалі ў гэтым лагеры: Куканенка — у 2012 годзе, а Крынін — у 2010-і.

Мікіта Куканенка — адзін з пілотаў самалета, які 19 мая 2021 года разбіўся каля Баранавічаў. Разам з Андрэем Нічыпорчыкам яны адвялі самалёт ад жылых будынкаў, за што абодвум пілотам пасмяротна надалі званні Герояў Беларусі.

Аляксандр Крынін атрымаў сваё званне за ўдзел у агрэсіі супраць Украіны. Паведамляецца, што ён ваяваў на тэрыторыі Харкаўскай вобласці каля населенага пункту Малая Рогань. «28 сакавіка пры выхадзе з акружэння ў складзе групы вайскоўцаў старшы лейтэнант Крынін атрымаў несумяшчальнае з жыццём аскепкавае раненне», — піша «Мінская праўда».

Такім чынам, у беларускім дзіцячым летніку не толькі ўшанавалі памяць расійскага вайскоўца, які загінуў у захопніцкай вайне супраць Украіны, падчас якой творыцца шмат ваенных злачынстваў, але і ўраўнавалі яго з беларускім лётчыкам, які выратаваў шмат людзей цаной свайго жыцця.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
стоп рашизм / Адказаць
28.09.2022
рашызм головного мозга
1
Некрасиво / Адказаць
28.09.2022
Подвиг одних, прикрыли преступлениями другого.
Открытая работа пятой, русской колоны в Беларуси.
1
Паляшук / Адказаць
28.09.2022
Цудоўнае апісанне "пераможнага поступу славянскіх багатыроў" ад "Мінскай праўды"! "Асвабадітель" чамусьці трапіў у акружэнне і ў пекла, а не ў абдымкі вызваленных ад нацыстаў жыхароў Харкаўшчыны. Толькі дзеля таго, каб ведалі, як чужынцаў сустракаюць войскі абаронцаў Украіны, трэба было гэты стэнд і артыкул замуціць. Глядзіце, дзеці, і вучыцеся рабіць высновы: лепей пражыць, як лётчык герой, на Радзіме, чым здохнуць на чужыне, як гнаны кіямі сабака акупант.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру