«Работнікі ўпраўленняў сельскай гаспадаркі муніцыпальных утварэнняў з учорашняга дня пачалі перадачу авечак… усяго была перададзеная 91 жывёла», — гаворыцца ў паведамленні. — У Бай-Тайгінскім раёне разам з баранамі сем'ям накіраваных на частковую мабілізацыю выдавалі бульбу. Як удакладніў міністр сельскай гаспадаркі Сяргей Андар, працу па размеркаванні пагалоўя жывёлы павінны завяршыць да канца тыдня. Сёння пачаўся развоз па муніцыпальных цэнтрах мукі, бульбы і капусты. У мэрыю Кызыла ўжо завезлі бульбу і муку… у Шаганары раённая адміністрацыя акрамя вугалю вырашыла вылучыць сем'ям мабілізаваных дровы з мясцовых піларам».

 Улады Рэспублікі падкрэсліваюць, што дапамога натуральным прадуктам — гэта толькі частка ўсіх мер падтрымкі.

29 верасня ўрад Тувы заявіў аб выкананні плана па мабілізацыі, якую Уладзімір Пуцін абвясціў 21 верасня.

Па выніках 2021 года Тува заняла апошняе месца ў рэйтынгу расійскіх рэгіёнаў па якасці жыцця. Па выніках 2020 года, доля насельніцтва, якое пражывае за рысай беднасці, у Туве склала 34,1%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ціпа таго / Адказаць
30.09.2022
Барана на барана абмяняюць...
0
terebon / Адказаць
30.09.2022
Мабілізаванага барана на жывога,. так сабе бакшыш.
0
даведка / Адказаць
30.09.2022
Отправленных на заклание "баранов" семьям заменят живыми баранами... 
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру