Што за прадукт пасадзіў Лукашэнку на каня?

Нядаўна рэзанансным стаў ролік у тыктоку, дзе жанчына хацела набыць тушку кураняці, але так і не знайшла ў краме цэлую — толькі раздзеланыя. «Паўтушкі» — называецца новы прадукт.

«Прадаўшчыца мне адказала: «Калі цэлая курыца, гэта лічыцца сацыяльна значным таварам, і на яго цана ніжэйшая. Нам цяпер усе птушкафабрыкі дасылаюць на раздзелку ў такім выглядзе», — падзялілася жанчына ў тыктоку.

«Увялі сацыяльна значныя тавары, але птушкафабрыкі знайшлі выйсце», — абураецца жанчына.

На птушкафабрыцы «Дружба» расказвалі, што цэлая тушка знятая з вытворчасці, таму што яе выпускаць эканамічна нявыгадна, пісала «Зеркала». У аддзеле збыту, куды званіла адна з пакупніц, адзначалі, што лінію вырашылі цалкам перабудаваць пад паўтушкі. На фабрыцы не бачаць сэнсу вяртацца да вытворчасці цэлай тушкі.

«Мы сельскагаспадарчае прадпрыемства, нам цяжка выжываць. На гэтай розніцы мы нічога не зарабляем, як, можа быць, хтосьці думае і так падае. У нас шмат выдаткаў на кармленне, ветэрынарныя прэпараты, яны вельмі падаражэлі і нам трэба хаця б іх пакрываць», — прыводзіла «Зеркала» словы аддзела збыту фабрыкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Uladzimir / Адказаць
06.10.2022
Совсем плохой стал.. что-то не радуется он своему руzzкому миру..
1
Марек / Адказаць
06.10.2022
Только возьмусь за яйца- так сразу пропадает молоко! (С).50
0
((( / Адказаць
06.10.2022
Типа офигенный радетель за народ.
А народ ведь не забыл, как ты его избивал!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру