Фота РБК-Украіна

Фота РБК-Украіна

У аўторак расійскія войскі нанеслі два ракетныя ўдары па аб'екце энергетычнай інфраструктуры ў Дняпры, у выніку чаго на ім пачаўся пажар. Некаторыя раёны горада засталіся без электрычнасці і водазабеспячэння, пасля атакі абясточаная адна з помпавых станцый «Дняпроводаканала».

Мэр Харкава Ігар Церахаў паведаміў, што ў горадзе трапіў пад абстрэл раён аднаго з прамысловых прадпрыемстваў. «За пяць хвілін было дзве серыі выбухаў», — напісаў ён у тэлеграм-канале. З-за выбухаў у Харкаве прыпыненая праца метро.

Яшчэ два «прылёты» па аб'екце энергазабеспячэння зафіксаваныя ў Жытоміры, а таксама тры ўдары па інфраструктурным аб'екту на Левым беразе Кіева, заявіў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка. У абодвух гарадах назіраюцца перабоі з энергазабеспячэннем.

Таксама паведамлялася аб ударах па Крывым Розе і Мікалаеве. Па звестках кіраўніка Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Віталя Кіма, ракетныя ўдары ў Мікалаеве прыйшліся па кветкавым рынку і двухпавярховым доме. Пазней у ім пад заваламі знайшлі цела загінулага мужчыны.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
23