Фатаграфію апусцелага пастамента апублікаваў кіраўнік Мікалаеўскай адміністрацыі Віталь Кім.

З 2016 года некаторыя ўкраінскія актывісты дамагаліся зносу помніка ў рамках «дэкамунізацыі». Дэмантаваць манумент патрабаваў Украінскі інстытут нацыянальнай памяці. Аднак улады горада выступалі ў абарону статуі: мэр Мікалаева Аляксандр Сянкевіч настойваў, што яго трэба пакінуць у знак памяці пра супрацоўнікаў міліцыі, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку.

«Калі гэта падрыў — будуць адказваць па законе. Хто б гэта ні быў», — заявіў Кім, каментуючы знішчэнне манумента.

Клас
21
Панылы сорам
4
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0