Суд над палітзняволеным журналістам Аляксандрам Любенчуком пачнецца 24 кастрычніка. Пра гэта паведамляе @belsat.
Пасяджэнне будзе адкрытым і адбудзецца ў Мінскім гарадскім судзе. Пачатак а 10:30.
Аляксандра затрымалі ва ўласным доме ў вёсцы Крывічы 26 мая гэтага года. Яго абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармаваньня ці ўдзеле ў ім».
У сваю чаргу, Валянціна Міронава, мама палітзняволенага жыхара Гомеля Ільі Міронава паведаміла ў сябе ў сацыяльных сетках, што заўтра пачнуць судзіць і яго.
«Сябры! Суд над Іллём адбудзецца заўтра а 10:00 ў судзе Савецкага раёна Гомеля. Ён будзе рады вас бачыць».
Ілья Міронаў — гэта той чалавек, які напісаў 2500 лістоў палітзняволеным. Яго самога лукашысты арыштавалі за выказванне з нагода забойства айцішніка Андрэя Зельцэра.
Чытайце таксама: «Баюся, магу не датрываць да суда»: зняволены валанцёр Міронаў, што адправіў 2500 лістоў палітвязням, даслаў ліст адчаю





