Рэчыцкія супрацоўнікі МНС выратавалі школьніка, які ўпаў у калодзеж.

4 кастрычніка каля 10 гадзін раніцы ў службу «101» паступіла паведамленне аб тым, што ў Рэчыцы ў адным з калодзежаў з пітной вадой знаходзіцца чалавек.

Як паведамілі БелаПАН у цэнтры прапаганды і прафілактыкі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, высветлілася, што ў калодзеж упаў 15‑гадовы школьнік. З дапамогай вяровак падлетка дасталі з калодзежа і шпіталізавалі з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне».

«Бацькі адпусцілі хлопчыка да сябра ў суседнюю вёску. Калі ноччу сын не прыйшоў дамоў, пачалі шукаць яго, аб’язджалі наваколле, але ўсё было безвынікова. Знайшла хлопчыка жанчына, якая адправілася раніцай да калодзежа па ваду. Калодзеж гэты вельмі нізкі, таму ўпасці ў яго было нескладана», — расказалі падрабязнасці ў Рэчыцкім РАНС.

Падлетак прайшоў экспертызу на ўжыванне псіхатропных рэчываў, яе вынікі пакуль не гатовы. Паводле слоў сведак, школьнік быў у стане поўнай адсутнасці памяці. Як сказаў ратавальнікам хлопчык, ён праляжаў у калодзежы не больш чым паўгадзіны, але ратавальнікі лічаць, што падлетак правёў там як мінімум некалькі гадзін.

Алена Германовіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0