Фота Офіса Святланы Ціханоўскай
Паводле слоў палітыка, галоўнае ў кантактах з украінскімі ўладамі — зусім «не фотачка Ціханоўскай з Зяленскім».
«Гэта працэс выбудоўвання даверу, канструктыву. Разумею ўкраінскі бок, у іх вельмі шмат асцярожнасці. Прапаганда таксама не спіць, яны расказваюць пра «фээсбэшныя» карані Ціханоўскай», — прызнае Ціханоўская.
У той жа час, на яе думку, задача дэмсілаў — «паслядоўнай пазіцыяй, канструктыўнай ненастойлівасцю выбудоўваць адносіны».