Пра затрыманне дацэнта кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Сяргея Гараніна стала вядома толькі сёння. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў яго знаёмы.
Сяргей Гаранін — намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі». Ён — выбітны мовазнаўца.
«Наша Ніва» раней паведамляла пра «зачыстку» КДБ у Акадэміі навук, праз якую прайшлі мінімум 44 супрацоўнікі.





