Сяргей Чалы. Скрын відэа

«Сацыялістычны ідыятызм»

У кастрычніку ў Беларусі ўпершыню за доўгі час зафіксавалі дэфляцыю пры гадавым вымярэнні інфляцыі за кастрычнік у 15,7%.

Чалы кажа, што Лукашэнка ўспрымае гэта як поспех. Паводле аналітыка, гэта можна было б так ацэньваць, «калі б не такія гвалтоўныя намаганні, неабходнасць заводзіць дзясяткі крымінальных спраў. Гэта адміністрацыйны гвалт і спроба ісці ў абсалютна сацыялістычны ідыятызм», — гаворыць ён.

Чалы звяртае ўвагу, што ў Расіі таксама зніжаюцца цэны і без ручнога рэгулявання. Там, у адрозненне ад Беларусі, усё яшчэ мікраэканамічныя механізмы працуюць. Усплёск інфляцыі ў іх быў нават вышэйшы, чым у нас, але адначасова і зніжэнне цэн там цяпер больш істотнае. Там дэфляцыя назіраецца з лета. 

«І вось тут якраз важнае пытанне: чаму ж пры ручным рэгуляванні, зацісканні цэн [у Беларусі] ў Расіі тэмпы зніжэння цэн вышэйшыя? Відавочна ж, што гэта структурныя рэчы. Гэта недахоп канкурэнцыі ў Беларусі. Гэта прысуд сістэме. Нават пры штучным зніжэнні цэн гэта адбываецца не так, як было б, калі б вы нічога не чапалі, і эканоміка была б больш рынкавая, чым беларуская», — гаворыць эканаміст.

Цяпер у Расіі нарастаюць праблемы праз вайну і санкцыі, расійская эканоміка страціла статус рынкавай. Яна пацягне за сабою і беларускую эканоміку.

«Гэта тое, аб чым я казаў, — эканоміка ваеннага тыпу, мабілізацыйная, яна рана ці позна такой і стане, і будзе прызнаная такой і за мяжой. Ужо цяпер можна казаць, што і так не надта рэалістычны сцэнарый, на якім будаваўся прагноз на наступны год у Расіі, а таксама беларускі, які абапіраўся на прагноз расійскі. Яны, хутчэй за ўсё, ужо не валідныя, таму што Расія сутыкнулася з рэзкім узмацненнем эканамічнага спаду».

Паводле эканаміста, у першую чаргу, гэта эфект мабілізацыі і міграцыі. Гэта значыць, Расія імкліва губляе працоўныя кадры ў самым працаздольным узросце. У Расіі чакаюць узмацнення спаду ў апошнім квартале каля 7%, «і гэта вельмі шмат».

«Там жа не толькі працоўная сіла знікла, там і спажыўцы выбылі. Гэты плацежаздольны попыт аўтаматычна схлопваецца. Гэты працэс будзе доўгім. Эфект, па разліках аналітыкаў, будзе працаваць і ў 2024 годзе. Такім чынам, трэба праводзіць палітыку, якая будзе стымуляваць эканамічны рост. Гэта значыць аслабляць грашова-крэдытную палітыку. І гэтыя ж рызыкі ўсведамляюцца і ў Беларусі».

«Гэта нават горш, чым цэнавае рэгуляванне»

Чалы гаворыць, што ў Беларусі грашовая палітыка стымулюючая і «праінфляцыйная». Базавы прагноз, з якога зыходзілі ў планах на наступны год, хутчэй за ўсё, становіцца ўсё менш рэалістычным, і калі рост эканомікі стане мэтай, значыць, інфляцыя будзе расці.

«І, вядома ж, ёсць небяспека, звязаная з тым, што нездарма, ой, нездарма Лукашэнка павіншаваў з юбілеем на сваім афіцыйным сайце Пятра Пятровіча Пракаповіча. Гэта ж вельмі рэдкі выпадак. Там жа вельмі рэдка, калі адзін вялікі дзяржаўны дзеяч віншуе іншага, ну крыху менш вялікага беларускага дзяржаўнага дзеяча з днём нараджэння. Ён жа яшчэ кажа, дзякуй за тое, што вы застаяцеся ў страі, працягваеце генераваць плённыя дэбютныя ідэі», — кажа Чалы.

Ён узгадвае, што Пракаповіч у мінулым годзе напісаў адкрыты ліст, які трапіў у СМІ.

«Я падазраю, што ён жа, хутчэй за ўсё, і быў крыніцай гэтай уцечкі, бо вельмі хацелася пачаць палеміку, як трэба запускаць інвестыцыйны цыкл. І я думаю, гэтыя ідэі нікуды не дзеліся. Немагчыма ж проста так сказаць, давайце мы збяром усе вашы «хацелкі» і іх прафінансуем. Такая спроба [запуску новага інвестыцыйнага цыклу] была з боку ўрада, але яна ні да чаго не прывяла. Таму што складана, мабыць, Лукашэнку займацца вялікай колькасцю розных праектаў. Гэта азначае, што патрэбна была нейкая адна, але буйная ідэя, якую можна было б прадаць яму гэтак жа, як у свой час прадаваў жыллёвае будаўніцтва Пётр Пятровіч», — раскрывае Чалы новыя задумы кіраўніцтва па запуску інвестыцыйнага цыкла.

Ён мяркуе, што такім праектам павінна стаць меліярацыя, якая адпавядае ўсім умовам.

«Па-першае, гэта адзін вялікі праект. Лукашэнка ж такі чалавек, яму патрэбны нейкі адзін вялікі мегапраект, пад які можна, як ён любіць казаць, як на вайне, мабілізаваць усіх. Па-другое, гэта праект, які задавальняе галоўнае патрабаванне — ён вырабляе ліквідную прадукцыю. Мы тым самым, кажа Лукашэнка, павялічваем колькасць зямель; дзякуючы меліярацыі, яны вернуцца ў гаспадарчы абарот, мы тым самым павялічым вытворчасць прадуктаў. Цяпер вось кан'юнктура, якую трэба павялічыць. 

І няважна, што гэта будзе экстэнсіўны шлях. Ён жа лічыць, што на меліяраваных землях ураджайнасць будзе такая ж, як цяпер на астатніх. Але гэта экстэнсіўны спосаб павелічэння вытворчасці прадуктаў», — гаворыць эканаміст.

Другая прычына, чаму меліярацыя можа стаць галоўным для Лукашэнкі нацыянальным праектам, тое, што «гэта лакаматыў» — «лакаматыў для падраздзялення на Талачыншчыне філіяла «Амкадора», які вырабляе машыны для гэтай самай меліярацыі».

«Гэты праект нясе ў сабе рысы вельмі маштабнага, вельмі дарагога інфраструктурнага ўкладання. Гэта нават горш за цэнавае рэгуляванне. Таму што цэнавае рэгуляванне ўсё ж такі ўспрымаецца ім, як мне здаецца, як такая разавая падачка, «мы вам паказалі, што мы пра вас клапоцімся». Тут жа гэтая ідэя такая грандыёзная, якая павінна быць на стагоддзі», — кажа Чалы.

«Адзін з найвялікшых сімвалаў вяртання ў СССР»

Чалы звярнуў увагу на тэму інвестыцый. Ён кажа, што зараз ідзе адток капіталу, які павялічыўся ў два разы ў параўнанні з мінулым годам.

Але акрамя таго, што краіна губляе грошы, гэта яшчэ і б'е па іміджы.

«І я смяяўся з Расіі, калі яны там імпартазамяшчалі ўсякія там напоі — кока-кола, «Чорнагалоўка», усё гэта. Ну і асноўнае, вядома, гэта «Вкусно — и точка», гэта «Макдональдс».

«Ён мае, вядома, не толькі эканамічныя, але і культурныя вымярэнні. Гэта сімвал прыходу заходніх стандартаў спажывання, заходніх стандартаў харчавання. Таму што не было ніякага хуткага харчавання ў Савецкім Саюзе. Гэта сімвал на самай справе глабалізацыі, нездарма менавіта вітрыны «Макдональдса» грамяць антыглабалісты.

Я б сказаў, што для Беларусі «Макдональдс» і для «Макдональдса» Беларусь — гэта нешта большае, чым для Расіі. Я ад «Макдональдса» чуў, што мы адсюль не сыдзем ніколі, таму што Беларусь — гэта сотая краіна, у якой «Макдональдс» адчыніўся.

І цяпер у нас франчайзінг будзе развіваць не «Макдональдс», а будзе развіваць вось гэта нешта з невыноснай назвай, якая выклікае проста шквал жартаў, — «Вкусно — и точка», еш і не абурайся — ну вось нешта ў гэтым духу.

І таксама вельмі важна, якая назва прыйшла на розум савецкага грамадскага харчавання — «еш, што даюць» у перакладзе на нармальную, зразумелую савецкую мову.

І гэта, вядома ж, адзін з найвялікшых сімвалаў вяртання нават не ў 90-ыя. 90-ыя — гэта калі ён прыходзіў. Не, гэта вяртанне ў 80-ыя, 70-ыя. Сардэчна запрашаем, back to the USSR».

Чыноўнікі прыдумалі штраф за парушэнне цэнаўтварэння

Упадуць цэны, а разам з імі і заробкі? Чаго чакаць ад абмежавання гандлёвых надбавак

Спусташэнне сяла набывае жахлівыя маштабы нават у раёнах, якія лічацца заможнымі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
фцф / Адказаць
19.11.2022
"Не ўкусіш? - і ладна... Іншага ня будзе" - вось дэвіз на бліжэйшую будучыню, і не толькі гастранамічны ці эканамічны. Ешце што ёсьць.  
1
даведка / Адказаць
19.11.2022
Не менее символично и одновременно жутко от того, что тридцать лет пребывающий у власти первый (и единственный) президент поочерёдно поздравляет с юбилеями 80-летних старцев Сукало и Прокоповича, до сих пор остающихся с ним гнить в одном окопе.
0
даведка / Адказаць
19.11.2022
В белорусских реалиях новое название американской сети быстрого питания будет звучать как «Вкусно — и амба».
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру