У адным з каналаў сілавікоў з'явілася відэа, як двое, адзін у зімовай куртцы ў цывільным, другі ў зімовай куртцы з надпісам «ГУБОП» — па-расейску гэта значыць «ГУБАЗ» — валакуць чалавека са звязанымі за спінай рукамі па лесвіцы пад'езда ўніз. Ногі мужчыны б'юцца аб прыступкі, з іх злятаюць тапкі-сланцы. Па дарозе мужчыну некалькі разоў удараюць аб поручні.

На іншых кадрах таксама дэманструюцца доказы ягонай «віны»: беларуская сімволіка, антылукашэнкаўскія налепкі і самаробны плакат: «Протест не подавлен, Сил набирается, В наших сердцах БЧБ! Рать белорусов уже собирается, Тщетен террор КГБ!».

Чалавеку, якога мучаць, ставяць у віну наяўнасць беларускай сімволікі і пратэставых налепак

Прытым што зіма, лукашэнкаўцы валакуць чалавека ў трусах і хатніх тапках на двор.

Імя гэтага чалавека невядомае, як і ягоны прававы статус. Калі вы ведаеце пра гэтую справу больш ці ведаеце імя затрыманага, напішыце нам у тэлеграм @nasa_niva_bot ці на [email protected] Альбо — асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Я / Адказаць
24.11.2022
Сидим и ждем пока Украина победит
0
Mar / Адказаць
24.11.2022
Работа в ГУБОП это работа мечты для садистов. Можно воплощать в жизнь свои самые преступные фантазии. И за это не только не наступит ответственность, а наоборот, наградят премией, а то и повышением по службе.
0
Олег / Адказаць
24.11.2022
После таких кадров народная любовь к исполнительной и законодательной власти будет ‘расти’ в геометрической прогрессии.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру