Фота: AP

Тунік фатаграфаваў сваіх мадэляў у промнях узыходу cонца. Гэты праект быў закліканы нагадаць жыхарам Аўстраліі аб неабходнасці рэгулярна рабіць праверку на рак скуры.

Па даных Міжнароднай арганізацыі World Cancer Research Fund, аўстралійцы пакутуюць ад гэтага захворвання часцей, чым жыхары ўсіх іншых краін свету.

Паводле прагнозаў, у 2022 годзе на рак скуры (меланому) захварэлі каля 17,7 тысяч аўстралійцаў, прыкладна 1,3 тыс. ад гэтай хваробы памерлі. Фотасесія арганізавана сумесна з дабрачыннай арганізацыяй Skin Check Champions.

«У нас ёсць магчымасць прыцягнуць увагу да праблемы рака скуры, і для мяне вялікі гонар быць тут, займацца сваім мастацтвам і аддаць належнае чалавечаму целу і яго абароне», — сказаў Тунік агенцтву Reuters.

Адзін з удзельнікаў фотасесіі, 77-гадовы аўстраліец Брус Фішэр сказаў Франс Прэс: «Усё маё жыццё прайшло на сонцы, і ў мяне на спіне было выдалена некалькі злаякасных меланом. Мне здаецца, гэта годны праект, і мне падабаецца распранацца на Бондзі-Біч».

Для таго, каб фатограф змог рэалізаваць свой праект, у Аўстраліі было спецыяльна зменена заканадаўства, якое забараняе з'яўляцца на пляжы аголеным.

Спенсер Тунік ладзіць флэшмобы аголеных людзей для сваіх фота-інсталяцый ужо каля 30 гадоў. З 1992 года ён загадзя аб'яўляе аб месцы і часе наступнага праекта і прапануе ўсім жадаючым прыняць у ім удзел.

У першых яго «аголеных інсталяцыях» прымала ўдзел не больш за паўтары тысячы чалавек, але паступова жадаючых зрабіць сваё цела часткай сучаснага мастацтва станавілася ўсё больш. Так у Барселоне ў 2003 годзе Туніку пазіравалі ўжо сем тысяч чалавек, а ў 2007 годзе ў Мехіка — 18 тысяч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
голая в ватикане / Адказаць
26.11.2022
мурашы... безабаронныя перад сапраўднай катастрофай планетарнага масштабу

зараз вулканчык тыпу такога - nashaniva.com/303808 - трах-бабах і... галышы-мурашы змытыя хваляй у мора
0
голая в ватикане / Адказаць
26.11.2022
трапіўся вось зараз каментар пад відэа з вайны -
"Вообще, конечно, современная война с применением летающих средств наблюдения и целеуказания производит жутковатое впечатление. Воюющих солдат разглядывают как инфузорий на предметном стекле микроскопа. Люди унасекомились до положения микроорганизмов."
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру