«Наш пробашч — ксёндз-канонік Уладзіслаў — перажывае зараз не толькі «чорныя» дні, але таксама і «белыя», — напісала парафія і апублікавала фоты, як святар прыбірае снег.

У касцёле нагадалі, што ў плябаніі можна запісацца на калядныя наведванні, падчас якіх святар асвячае памяшканне і бласлаўляе сям’ю і дзяцей, удзяляе сакраментальную паслугу хворым і пажылым людзям, а таксама дзеліцца аплаткай.

Аплаткі на вігілійны стол можна набыць у плябаніі.

Мінула два месяцы з моманту, калі ўлады забралі ў вернікаў Чырвоны касцёл.

Нагадаем, ноччу 26 верасня ў касцёле адбыўся пажар. У той жа дзень адміністрацыя Маскоўскага раёна прыняла рашэнне часова забараніць эксплуатацыю будынка. Касцёл адключылі ад усіх камунікацый. Мінгарвыканкам заявіў, што ўладальнік будынка, КУП «Мінская спадчына», не можа выконваць абавязацельствы па дамове, і запатрабаваў ад рэлігійнай абшчыны вызваліць будынак ад рухомай маёмасці для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

34
дочка Максима Дизайнера неверующая в него / Адказаць
27.11.2022
якія боты шыкоўныя ў яго... якая лапата...
далёка не ў кожнага дворніка такія ёсць
1
Грышка / Адказаць
27.11.2022
Няхай Бог дабраславіць айца Уладзіслава за адданасьць Чырвонаму Касьцёлу. Нізкі паклон яму за сьціпласьць і працу любові.
0
Ян Норман / Адказаць
28.11.2022
З такімі людьзмі дойдзем мы да Беларусі.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру