Фота: скрыншот з Youtube-відэа «From Xinjiang to Shanghai, Protests Grow in China over COVID Restrictions After Fatal Apartment Fire»

Гледачы заўважылі, што Цэнтральнае тэлебачанне Кітая пазбягае кадраў з Чэмпіянату свету па футболе, дзе людзі на трыбунах сядзяць без масак. Вось добры прыклад.

Такая цэнзура зусім не дзіўная, улічваючы пратэсты, якія адбываліся ў Кітаі апошнімі днямі. Пратэсты пачаліся пасля пажару на 15-м паверсе жылога дома ў горадзе Урумчы на крайнім захадзе Кітая, піша The New York Times. 10 чалавек загінулі, бо строгія антыкавідныя правілы забаранялі ім пакідаць жытло.

Жыхары выйшлі на вуліцы Урумчы, далей пратэсты распаўсюдзіліся на ўвесь Кітай.

У Шанхаі нават загучалі лозунгі «Далоў камуністаў» і «Далоў Сі Цзіньпіна».

Кітайскія антыкавідныя вакцыны менш эфектыўныя, чым заходнія. Гэта ўлады краіны імкнуцца кампенсаваць за кошт «стратэгіі нулявога кавіду» — строгіх лакдаўнаў, каранціну і масавага тэсціравання. 

Пратэсты ў Кітаі адносна рэдкія, у краіне жорсткі таталітарны рэжым. Дысідэнтаў саджаюць у турмы, сацыяльныя сеткі знаходзяцца пад жорсткай цэнзурай, а незалежныя групы забароненыя.

Але паўсюднасць кавідных абмежаванняў у Кітаі перапоўніла чашу гневу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
вусень даўжынёй да 4 см / Адказаць
29.11.2022
Раблю выснову, што кітайскія трактары не памагаюць. Трэба МТЗ
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру