Фота: AP Photo / Andrew Medichini

Выказванне Папы пра буратаў і чачэнцаў, пра асаблівую жорсткасць тых, «хто з Расіі, але не прытрымліваюцца расейскай традыцыі, такіх, як чачэнцы, бураты і так далей», мае адбяліць тых, хто «прытрымліваюцца рускай традыцыі».

Не, гэта «расейская традыцыя», імперская амбіцыя і ўпэўненасць у «асаблівай ролі», «асаблівай місіі» Расіі і, адпаведна, «асаблівых правах», якія ёй належаць, прывялі да жахаў імперыялістычнай вайны ва Украіне, а чачэнцы і бураты тут — у не меншай ступені ахвяры, а не каты.

У гэтай вайне вінаваты, вобразна кажучы, Дастаеўскі, а не творцы бурацкага і чачэнскага народаў.

Папу Францішку, калі ён хоча быць духоўным, а не палітычным лідарам, трэба было б прызнаць гэта і назваць рэчы сваімі імёнамі ў тым ліку і адносна Рускай праваслаўнай царквы, якая, на жаль, ператварылася ў племянную царкву, якая не толькі апраўдвае, але і асвячае гэтую захопніцкую вайну.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

20
Алена / Адказаць
29.11.2022
"Наша Ніва", хто гэткі Дынько, што мы ўсе павінны яго ведаць?
5
хх / Адказаць
29.11.2022
прачытаў мой камент nashaniva.com/304245 і ў сябе ў фэйсбуку перапісаў.. жарт

а вось, што не жарт, дык гэта тое, што калі не дай бог і ў нас палыхне вайна, то не толькі чачэнцы будуць тут, а і ўкраінцы. і зусім не на нашым баку
4
Mafkees / Адказаць
29.11.2022
Согласен. Этот костюмированный дедок скорее левый аргентинский политикан чем понтифик.Плевать он хотел на то что путен творит в Украине.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру