Лукашэнкаўская сістэма закрытая. У ёй, у працяг традыцый Савецкага Саюза, здагадвацца аб унутраных працэсах даводзіцца па намёках афіцыйных СМІ. І ўчора БелТА дало тлусты фотанамёк на фігуру пераемніка Уладзіміра Макея. Два ягоныя намеснікі — Сяргей Алейнік і Яўген Шастакоў — суправаджалі на цырымоніі малавядомага шырокай публіцы мужчыну з апушчанымі ўніз кончыкамі вуснаў і цяжкім позіркам. І менавіта яго фота распаўсюдзіла дзяржаўнае агенцтва. 

У эскорце двух намеснікаў міністра замежных спраў на развітанне з Макеем прыйшоў Сяргей Рачкоў. Гэты малавядомы шырокай публіцы дыпламат зблізіўся з Наталляй Качанавай, займаючы пазіцыю старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. 

Да свайго прызначэння ў Сенат у 2019-м Рачкоў паспеў папрацаваць часовым павераным у ЗША, намеснікам сталага прадстаўніка Беларусі ў ААН, начальнікам аддзелаў у МЗС, паслом у некаторых мусульманскіх краінах. Працаваў і ў ААН. На дыпламатычную службу ён прыйшоў з банкаўскай сістэмы, а да таго выкладаў у Лінгвістычным універсітэце, дзе абараніў дысертацыю па педагогіцы.

Вядома, што Наталля Качанава актыўна расстаўляе сваіх людзей на адказныя пасады. 

Рачкова характарызуюць як «чалавека сістэмы». 

«Хто на пясчаны кар'ер?» — «Я!» — «Хто на цэментны завод?» — «Я!» Вось Рачкоў такі чалавек. Будзе рабіць усё, што захоча начальства», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з чыноўнікаў.

«Калі яго прызначаць, то Міністэрства замежных спраў перамесціцца бліжэй да вуліцы Чырвонаармейскай, да Савета Рэспублікі, да Качанавай,

яна будзе ўплываць на рашэнні па звыклай ёй мадэлі: калі нешта атрымалася, то гэта мы пастараліся, калі нейкі правал — гэта выканаўцы на месцах напаролі», — тлумачыць «Нашай Ніве» дасведчаны суразмоўца. 

На думку гэтага суразмоўцы, Рачкоў мае не меншыя шанцы на крэсла міністра, чым намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў, намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік ці прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў. Варта адзначыць, што Рыжанкоў — даўні апанент Качанавай у кулуарнай барацьбе.

Рачкову 62 гады. 

Чытайце таксама: Сталі вядомыя кандыдатуры на замену незаменнага міністра 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
дочка Максима Дизайнера / Адказаць
30.11.2022
какая разница. все на одно гхм... лицо. красивых нет
1
кінолаг / Адказаць
30.11.2022
Якая розніца хто там на якія пасады заступае? Гэта "гаварашчыя галовы", якія нічога не вырашаюць. Шпіц Умка, калі нассыць лукашэнку на стол, і то большы ўплыў будзе мець на міжнародную палітыку.
3
даведка / Адказаць
30.11.2022
В работе с кадрами главное преемственность. Поэтому не сыскать лучшего кандидата на должность покойного министра иностранных дел, чем посол в Южной Корее Андрей Чернецкий. Полковник ГРУ уже был, пускай теперь побудет полковник КГБ. ))
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру