Ён аўтар школьных падручнікаў па беларускай літаратуры для пачатковых і сярэдніх класаў.

Мікалай Жуковіч 26 гадоў працаваў дырэктарам 1-й школы горада Бяроза, выкладаў беларускую мову і літаратуру, займаўся навуковай дзейнасцю, быў аўтарам метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў, арганізоўваў сустрэчы з культурнымі дзеячамі для сваіх вучняў.

Мясцовыя звязваюць скасаванне працоўных адносін з падзеямі жніўня 2020 года. Тады Мікалай Жуковіч адмовіўся ад удзелу ў фальсіфікацыі выбараў, а пасля і наогул адмовіўся везці групу настаўнікаў у Мінск на праўладны мітынг 16 жніўня 2020 года. Пасля гэтага ён быў пазбаўлены пасады дырэктара і заняў пасаду намесніка дырэктара. Па непацверджанай інфармацыі, аддзел адукацыі Бярозаўскага райвыканкама прыняў рашэнне не працягваць кантракт з дасведчаным настаўнікам.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
32