Па даручэнні генеральнага пракурора і Федэральнага ўпраўлення крымінальнай паліцыі праваахоўнікі затрымалі 25 мужчын і жанчын, якія, верагодна, належалі да правай тэрарыстычнай арганізацыі або падтрымлівалі яе.

Ператрусы праходзяць у больш чым 130 кватэрах, офісах і складскіх памяшканнях, уключаючы казармы камандавання сіл спецыяльнага прызначэння ў Кальві ў Бадэн-Вюртэмбергу.

Увогуле 52 падазраваных знаходзяцца пад следствам за членства або падтрымку тэрарыстычнай арганізацыі.

Гэта адна з найбуйнейшых паліцэйскіх аперацый такога кшталту, якія калі-небудзь праводзіліся ў Германіі. 

Раніцай у сераду больш за 3000 паліцэйскіх праводзілі розныя дзеянні ў Бадэн-Вюртэмбергу, Баварыі, Саксоніі, Гесэне і Цюрынгіі. Афіцэры таксама былі накіраваныя ў Аўстрыю і Італію. Меркаваная правая тэрарыстычная група набіралася пераважна з прадстаўнікоў арганізацыі так званых «грамадзян Рэйха».

«Грамадзяне Рэйха» не прызнаюць існуючы ў Германіі дзяржаўны лад і хочуць замяніць яго на недэмакратычную сістэму. Верагодна, што ў іх радыкалізацыі адыграла сваю ролю канспіралагічная ідэалогія QAnon, якую падзяляла частка тых, хто нападаў на Капітолій ЗША ў Вашынгтоне ў студзені 2021 года.

Паводле высноваў следства, падазраваныя з лістапада 2021 года планавалі ўзброены напад на Бундэстаг і захоп палітыкаў. Лічыцца, што нападнікі разлічвалі на пачатак беспарадкаў у выніку іх дзеянняў і на «пераварот» у Германіі.

Па словах абвінавачвання, мужчын і жанчын аб'ядноўвала глыбокае непрыманне дзяржаўных інстытутаў і дэмакратыі ў Германіі, таму яны, верагодна, планавалі ажыццявіць змену ўлады сілай.

Нагадаем, 2 снежня ў Нямеччыне спецслужбы папярэдзілі пра рызыку дыверсій на крытычнай інфраструктуры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

37
рэспубліканскія каштоўнасці / Адказаць
07.12.2022
а зараз замяніце назвы служб Германіі і назву Германія на Беларусь, і атрымаецца дзіўны фокус. Наша Ніва, гэта вас называюць экстрымістамі, а вы бярэце і пішаце пра кагосьці, каго называе экстрэмістамі цяперашняя нямецкая наменклатура і выкарыстоўваеце цалкам тую ж лексіку і паняцці, якімі кляймяць вас.  с о р а м

(п.с. не сцвярджаю, што названыя арганізацыі не з'яўляюцца экстрымісцкімі. але звяртаю ўвагу на тое, як напісаны гэты артыкул)

а тое, наколькі Германія дэмакратычная краіна, было добра бачна з 2020 году. аўтарытарная наменклатурная 'дэмакратыя', не іначай
16
Беня / Адказаць
07.12.2022
Камеди-клуб переехал в Германию?
19
Бесплатно / Адказаць
07.12.2022
рэспубліканскія каштоўнасці, разница огромна на столько, что и сравнивать в итоге не приходится. Законная немецкая власть защищает законность, а незаконная и самозванная хунта Лукашенко - беззаконие и самовластие.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру