«Адасік намаляваў мне малюнак вялікага сіняга чалавека, які, як дух, мусіць мяне бараніць. У кожнага павінен быць свой анёл-ахоўнік. Вось і ў мяне ёсць такі.
У мяне нічога асаблівага не адбываецца. Вельмі чакаю, як і заўсёды, лісты ад маці і Ніны. Хутка пачнецца новы этап на маім шляху.
Я так стаміўся і такая апатыя. Зноўку вярнуліся вельмі моцныя галаўныя болі. А так здароўе больш-менш добра. Кожны дзень пішу лісты і вельмі спадзяюся, што яны не згубяцца, што дойдуць».
Нагадаем, нядаўна Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць вясноўцаў. Дата суда пакуль не прызначаная.
Падтрымайце Уладзя пасылкамі, тэлеграмамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч