Фота: Thanassis Stavrakis / AP

Фота: Thanassis Stavrakis / AP

Форвард зборнай Аргенціны Ліянэль Месі стаў першым гульцом, які аформіў гол+пас у трох матчах на адным чэмпіянаце свету.

Сёння ён забіў пенальці, а таксама аддаў галявую перадачу Хуліяну Альварэсу.

У Катары форвард таксама афармляў гол+пас у матчах з Мексікай (2:0) і Нідэрландамі (2:2, 4:3 па пенальці).

Сапернік аргенцінцаў вызначыцца ў сераду ў матчы Францыя — Марока. У Месі няма залатога медаля чэмпіянату свету. Аргенцінцы былі чэмпіёнамі ў 1978 і 1986 гадах.

Аргенціна — першы фіналіст чэмпіянату свету

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0