Крыніцы газеты кажуць, што заходнія краіны шукаюць спосаб даць УСУ «вырашальную перавагу» на полі бою, каб пакласці канец вайне.

«Магчыма ўсё, за выключэннем нападаў на расійскія тэрыторыі, акрамя тых, якія маюць непасрэднае дачыненне да баёў ва Украіне», — кажа суразмоўца выдання. У якасці адной з магчымасцяў ён называе пастаўку знішчальнікаў.

Яшчэ адзін напрамак стратэгіі забеспячэння — пастаўка УСУ зброі, здольнай прадухіліць ўдары па інфраструктуры.

Заходнія краіны аналізуюць «траекторыю канфлікту і спрабуюць зразумець, што трэба, каб даць Украіне вырашальную перавагу, але не перайсці ў наступ на Расію».

Клас
31
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3