Так, ля ўвахода ў парк Чалюскінцаў і побач з ёлкай у парку імя Горкага ўстаноўлены светлавыя фігуры ў выглядзе сімвалаў Усходняга календара, у жылых раёнах Шабаны і Сокал, а таксама ў раёне вуліцы Пляханава і праспекта Ракасоўскага, на вуліцы Даўгабродскай непадалёк ад Мінскага трактарнага завода з'явіліся новыя светлавыя інсталяцыі ў 3D-фармаце.

Тэматычнае светлавое афармленне будзе радаваць вока гараджан і гасцей Мінска на працягу месяца. Плануецца, што выключаць ілюмінацыю будуць апоўначы, аднак у святочныя дні яна будзе гаснуць толькі да раніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0