Віфлеемскі агонь прыбывае спецыяльным рэйсам у Вену, адкуль перадаецца з рук у рукі па краінах Еўропы і Паўднёвай Амерыкі.

Першая акцыя Віфлеемскага святла міру праводзілася ў 1986 годзе. Тады прадстаўнікі аўстрыйскай тэлерадыёкампаніі ўпершыню даставілі запаленую на месцы нараджэння Хрыста лампаду, каб падтрымаць хворых і самотных людзей напярэданні свята Божага Нараджэння. Гэтую ініцыятыву падхапілі аўстрыйскія скаўты.

Упершыню ў Мінск Віфлеемскі агонь быў дастаўлены на Каляды 1994 года. У 1998 годзе ён быў перадзены ў 22 краіны Еўропы, сярод якіх была і Беларусь. Гэта падзея адбылася дзякуючы сябрам польскага згуртавання скаўтаў ZHP. У 2008 годзе да акцыі ўпершыню далучыліся скаўты з каталіцкіх парафіяльных супольнасцяў Беларусі.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0