Пра варыянты выхаду з цяперашняга становішча «Радыё-Мінск» распавёў генеральны дырэктар «Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама» Дзяніс Глінскі.

— Месцы, на жаль, сыходзяць, забудоўваюцца. Штогод шукаем, падбіраем лакацыі для палігонаў. І складанасць не толькі ў гэтым. Снег на палігонах затым вельмі доўга растае. Калі гэты працэс завяршаецца, праводзім пэўныя работы па рэкультывацыі тэрыторыі. Зараз у Мінску дзейнічае снегаплавільны пункт на вуліцы Машынабудаўнікоў. Ён абслугоўвае тры раёны сталіцы. Аднак вядуцца перадпраектныя работы, якія будуць завершаны ў лютым-сакавіку. Тады будзе ясна, дзе ў горадзе такія аб'екты можна будаваць яшчэ. Наогул разглядаюцца 11 месцаў. Хацелася б, каб хаця б 2-3 былі прымальныя. Калі атрымаецца пабудаваць яшчэ 2-3 снегаплавільныя пункты, можна будзе сысці ад снежных палігонаў, — патлумачыў Дзяніс Глінскі.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1