У падмаскоўным Зорным гарадку Аляксандр Лукашэнка па запрашэнні Пуціна наведае Навукова-даследчы выпрабавальны цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына. У цяперашні час там кандыдаты праходзяць адбор на палёт у космас ад Беларусі.

Лукашэнка азнаёміцца з работай цэнтра, сістэмай адбору і падрыхтоўкі касманаўтаў. Размова пойдзе і аб далейшых перспектывах беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.

Таксама ён прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД, якая адбудзецца 26—27 снежня ў Санкт-Пецярбургу.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2