Фота: AP Photo / Michal Dyjuk

Фота: AP Photo / Michal Dyjuk

У 9 класах экзамены пройдуць з 1 па 9 чэрвеня. Будуць здаваць:

  • беларускую мову — пераказ у пісьмовай форме;
  • рускую мову — пераказ у пісьмовай форме;
  • матэматыку — пісьмовую кантрольную працу;
  • гісторыю Беларусі — вусна па білетах.

Для выпускнікоў 11 класаў даты наступныя. Беларускую ці рускую мову (на выбар) будуць здаваць 14 мая, рэзервовы дзень — 23 мая. Другі прадмет на выбар — фізіку, матэматыку, хімію, біялогію, замежную мову (ангельскую, нямецкую, іспанскую, французскую, кітайскую), гісторыю Беларусі, сусветную гісторыю (найноўшы час), геаграфію, грамадазнаўства — будуць здаваць 21 мая, рэзервовы дзень — 25 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0