Няшчасны выпадак здарыўся ў весцы Глосевічы Слонімскага раёну. Пра гэта паведаміла БЕЛТА галоўны спэцыяліст цэнтру прапаганды і навучаньня абласнога ўпраўленьня МНС маёр унутранай службы Раіса Масько.
Пацярпелым аказаўся работнік мясцовага малога прадпрыемства. Мужчына памёр па дарозе ў больніцу ў машыне хуткай дапамогі.
Слонімскія ратавальнікі абясшкодзілі гняздо небясьпечных насякомых, якое знаходзілася на тэрыторыі прадпрыемства.
«Толькі ў ліпені-жніўні ў Гарадзенскай вобласьці ліквідавана больш за 60 гнёздаў шэршняў», – адзначыла Раіса Масько.