Дакументам з рэдакцыяй Reform.by падзяліўся чытач.

«Прашу сёння, да 14:00, прадставіць інфармацыю аб грамадзянах, якія працуюць у вашай арганізацыі ў якасці асноўнага работніка, месцам нараджэння якіх з'яўляецца Украіна, незалежна ад даты пераезду ў Рэспубліку Беларусь. Форма прадстаўлення інфармацыі прыкладаецца. Інфармацыю прадстаўляць у электронным выглядзе ў фармаце Word, на папяровым носьбіце не трэба», — сказана ў запыце Мінгарвыканкама, які быў разасланы ў дзяржаўныя ўстановы.

Для якіх мэтаў збіраецца інфармацыя, у лісце не ўдакладняецца.

Раней аналагічную інфармацыю збірала кіраўніцтва Беларускай чыгункі пра сваіх супрацоўнікаў.

«Па распараджэнні намесніка начальніка Беларускай чыгункі (па арганізацыі бяспечнага забеспячэння жыццядзейнасці прадпрыемстваў Беларускай чыгункі) Казлоўскага Ігара Анатольевіча, былі падрыхтаваны спісы работнікаў БЧ, якія нарадзіліся ва Украіне. Мэта гэтага мерапрыемства — невядомая», — паведамляў тэлеграм-канал чыгуначнікаў у кастрычніку мінулага года.

Пазней, паводле інфармацыі @belzhd_live, работнікаў, якія нарадзіліся ва Украіне, выклікалі ў абласныя ўпраўленні КДБ і распытвалі пра сваякоў ва Украіне і пра стаўленне да вайны.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмеце мае месца ў розных сітуацыях. Так, нам вядомы выпадак, калі з сілавых структур звольнілі чалавека, жанатага з украінкай.

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
46