Борыс Пісторыус
«Несумненна, што я хутка паеду ва Украіну. Гэта адбудзецца, магчыма, на працягу наступных чатырох тыдняў», — заявіў Пісторыус у інтэрв'ю штотыднёвіку Bild am Sonntag, адказваючы на пытанне, куды ён адправіцца ў першую чаргу на новай пасадзе.
На пытанне аб пастаўках Украіне нямецкіх танкаў Leopard кіраўнік Мінабароны адказаў, што Германія «вядзе вельмі цесны дыялог па гэтым пытанні з нашымі міжнароднымі партнёрамі, перш за ўсё з ЗША».
«Каб быць добра падрыхтаваным да магчымых рашэнняў, я даручыў свайму ведамству ў пятніцу праверыць усё, каб мы не гублялі часу без неабходнасці, калі здарыцца найгоршае», — сказаў ён.
Чытайце таксама:
Міністры краін Балтыі заклікалі Нямеччыну неадкладна перадаць Украіне танкі Leopard 2
Украіна — саюзнікам: Вызначыцеся, ці гатовыя выконваць абяцанні вайсковай дапамогі
У Рамштайне не ўхвалілі рашэнне пра танкі для Украіны, але падтрымка будзе
Замкнёнае кола паставак танкаў Украіне





